Азеляненне

ландшафтное озеленение в МогилевеАдзін з самых прыемных этапаў работы. Мы разам з задавальненнем назіраем, як ажываюць эскізы дызайнера і ваш участак набывае аб’ём, глыбіню, колер.

 

 

                                                 Наша кампанія азеляняе:

  

 загарадныя участкі

  паркі і скверы

  тэрыторыі гандлёвых і прамысловых аб’ектаў

  пладовыя сады

  штучныя і натуральныя вадаёмы

 плоскія дахі (плануем у 2018 годзе)

  стварае дэкаратыўныя і функцыянальныя агароды

 

 Акрамя таго, у нас можна замовіць догляд за насаджэннямі: 

  стрыжку жывой агароджы, ліян, кустарнікаў, у тым ліку тапіярную

  абрэзку і фармаванне дрэў, у тым ліку пладовых

  догляд за садам

  касьбу, паслугі па аэрацыі, падкормцы газона

  праполку кветнікаў

  падрыхтоўку участка да зімовага/вясенняга сезона

 

     Адзін з галоўных складнікаў поспеху—добра распрацаваны на этапе  ландшафтнага праектавання план пасадак, таму ў працэсе азелянення мы не забываемся на падзяку дызайнеру і азеляняльніку за граматны падыход да справы.

     Мы прапануем вам вось гэтыя гадавальнікік раслін з пасадачным матэрыялам добрай якасці з добрымі цэнамі, аднак права на выбар пастаўцы раслін, канешне, застаецца за вамі, дарагі замоўца.

     Пры неабходнасці ззадавальненнем прапануем вам дапамогу ў выбары і дастаўцы раслін належнай якасці, памера, кошту, таксама як і ў выбары камянёў для ландшафтных кампазіцый. Апроч таго, па пытаннях, што вас цікавяць, можна атрымаць кансультацыйную дапамогу.

     Як пры стварэнні насыпнога, так і пры ўкладцы рулоннага газона мы заўсёды выкарыстоўваем сетку ад кратоў, а таксама настойліва рэкамендуем усталёўку сістэмы паліва, бо жадаем захаваць рэзультат нашай працы ў належным стане.

      З той жа прычыны падчас пасадкі раслін заўжды карыстаемся стымулятарам утварэння каранёў.

Ландшафтнае азеляненне складаецца як з сезонных пасадак , так і з перасадкі хваёвых і лістовых буйнапамерных раслін з комам зямлі ў зімовы перыяд (гэты спосаб дазваляе дарослым раслінам пазбегнуць праблем пры перасадцы). Мы займаемся пасадкай буйнамераў зімой для таго, каб забяспечыць іх высокую жыццяздольнасць падчас ландшафтнага азелянення.

 

        Правільна выкананыя работы па азеляненню дазволяць захаваць ваш участак у належным стане і зменшыць вашы выдаткі.

 

                                                                                                                                                                                                                  admin   02.08.2016