Праектаванне

Ландшафтный проект участка, проектирование и визуализация  Першы і галоўны крок да прасторы, у якой вам будзе камфортна.

 

Калі дарагі замоўца меў справы з будаўніцтвам дома ці са стварэннем інтэр’ера, то павінен быў адчуць значнасць і неабходнасць правільна і поўна складзенага пакета праектных дакументаў. 

Калі ж у вас наперадзе першы вопыт стварэння ўтульнага, прыгожага і функцыянальнага асяроддзя, то спяшаемся запэўніць дарагога замоўцу: праект—адзін з найважнейшых інструментаў, што дазваляюць:

 

 утварыць саюз уласніка участка, дызайнера і выканаўцы работ (што вельмі важна!)

 забяспечыць свабоду замоўцы ў справе выбару выканаўцы работ

 улічыць густ, пажаданні і патрабаванні замоўцы ў поўнай меры

 стварыць унікальны рэльеф участка згодна з планам вышынь

 стварыць сістэмы аўтаматычнага паліва, ландшафтнага асвятлення, дрэнажа і ліўнеадвода на участку згодна з пажаданнямі замоўцы і будаўнічымі нормамі і правіламі, зрабіўшы выдаткі на гэтыя мэты аптымальнымі

 стварыць вадаём для купання ці дэкаратыўны з улікам пажаданняў, густу, ідэй замоўцы, арганічна ўпісаць яго у асяроддзе пры дапамозе водных і ўзбярэжных раслін, абсталяваць аўтаматычнымі сістэмамі цыркуляцыі, даліва, фільтрацыі вады, выкарыстаўшы якасныя, эстэтычныя, экалагічныя матэрыялы

 выканаць работы па ўстройству газона і пасадках раслін, спецыяльна падабраных для замоўцы, з выкарыстаннем матэрыялу з рэкамендаваных гадавальнікаў

і, канешне, аптымізаваць выдаткі уласнікаучастка на будаўнічыя матэрыялы.

Ландшафтный праект участка пазбавіць вас расчараванняў ад знойдзенных постфактум больш якасных і танных матэрыялаў, таму што мы рэкамендуем надзейных пастаўшчыкоў матэрыялаў і абсталявання з адэкватнымі цэнамі. Пры выкананні работ па добраўпарадкаванню вы пазбавіцеся неабходнасці наноў перарабляць ужо выкананае (з-за нізкай якасці, неадпаведнасці вашым пажаданням, будаўнічым нормам і, што важна—з прычыны раптоўнага ўзнікнення новых ідэй, якія немагчыма на пэўнай стадыі ўжо звязаць з выкананым!)дзякуючы ландшафтнаму праекту участка.

 

  Пачатак знаёмства дызайнера з замоўцам. 

Дызайнеру вельмі важны чалавек, які будзе жыць ў новаствораннай прасторы. Характар, тэмперамент, звычкі, сям’я, рэжым працы і адпачынку, любімыя гадаванцы, нават і музычны густ—у гэтым спісе няма лішняга, таму што дызайнер павінен напісаць гісторыю прасторы па матывах асобы яе ўладальніка. 

   Крок першы

 звычайна сустрэча зацікаўленых бакоў адбываеццана ўчастку замоўцы. Наш прадстаўнік  ацэньвае асаблівасці участка : рэльеф, пад’езд, наяўнасць камунікацый, будынкаў, вадаёмаў, раслін, арыентацыю па баках свету, магчымасць адводу ліўнёвай ды талай вады. Выяўляюцца лепшыя кропкі агляду, зручныя месцы для адпачынку. Робяцца фотаздымкі і замалёўкі

 замоўца расказвае аб сваім бачанні будучай прасторы, аб агульных патрабаваннях, пажаданнях. Дызайнер і замоўца звязваюцца на працягу ўсяго перыяду праектавання, гэта дазваляе ўлічыць усе важныя моманты

дызайнер перадае замоўцу для самастойнай работы вялікі каталог раслін, якія выкарыстоўваюцца ў азеляненні, і знаёміць з узорамі камянёў, якімі мы карыстаемся ў сваіх работах. Задача ўладальніка ўчастка—адзначыць тое, што яму спадабалася; гэта дазваляе дызайнеру лепей пазнаёміцца з густам замоўцы

  пры наяўнасці схемы ўчастка ў маштабе копія дакумента перадаецца дызайнеру; у адваротным выпадку праводзяцца замеры з нанясеннем межаў участка і важных аб’ектаў на план. Пры неабходнасці складаецца план вышынь участка

 цягам 8-14 дзён дызайнер стварае ў праграме для ландшафтнага праектавання першы, эскізны варыянт добраўпарадкавання участка і сустракаецца з замоўцам для абмеркавання будучага праекта

  Крок другі

 замоўца абірае з прапанаваных на нашым сайце аптымальны для сябе пакет праектных дакументоў і заключае з намі дагавор на паслугі па ландшафтнаму праектаванню

 дызайнер дапрацоўвае эскізны варыянт добраўпарадкавання згодна з пажаданнямі замоўцы або стварае прынцыпова іншы варыянт—гэта залежыць ад пакета праектных дакументаў, які абраў замоўца. Усе змены абавязкова ўзгадняюцца абодвума бакамі

 нзгодна з зацверджаным замоўцам эскізам складаецца генеральны план, чарцяжы, схемы і дэталізацыя геапластыкі,інжынерных сістэм, план азелянення, асартыментная ведамасць раслін і г.д. Ствараецца трохвымерная мадэль добраўпарадкаванага ўчастка. Складаецца каштарыс на матэрыялы і абсталяванне і на работы па добраўпарадкаванню участка

  А яшчэ

 у нас можна замовіць праект асобнай ландшафтнай інжынернай сістэмы (паліў, асвятленне, ліўнеадвод, дрэнаж), вадаёма, схемы кветкавых кампазіцый з асартыментным пералікам,  3D-візуалізацыю ўчастка або асобных аб’ектаў ландшафта

Цэны на нашы паслугі можна удакладніць  тут

 

                                                                                                                                                                                                                   admin  02.08.2016