Мы

ландшафтное строительство дизайн Живое строительство Могилев зеленый росток пазл Робім тое, што вы плануеце. Адпавядаць запытам кожнага замоўцы няпроста, таму для нас галоўнае—добры кантакт з вамі, заснаваны на узаемнай павазе, даверы і агульным бачанні вашай будучай камфортнай прасторы.
    Галоўнае, каб склаўся саюз «замоўца—выканаўца». Таму на стадыі знаёмства з поглядамі, запытамі, патрабаваннямі гаспадароў участка наш спецыяліст павінен зразумець, ці падыходзім мы вам, дарагі замоўца. Пры выкананні гэтай умовы мы дасягнем цудоўнага выніка, якім абодва застанемся задаволеныя!

 

  Ландшафтнае будаўніцтва з намі—гэта праектаванне, азеляненне, стварэнне вадаёмаў, сістэм аўтаматычнага паліву і асвятлення, а таксама аўтарскі нагляд на ўсіх этапах ландшафтнага будаўніцтва

 

    Наша кампанія займаецца пытаннямі азелянення і добраўпарадкавання тэрыторыі з 2006, а ў якасці паўнавартаснага праекціроўшчыка і выканаўцы—з 2008 года.

Плённа супрацоўнічаем з гадавальнікамі раслін Жабка, Зялёны рай, Глобозум, Питомник декоративных растений Ирины Савченко

 

    А тут можна пазнаёміцца са спісам работ, якія мы выконваем прафесійна:

 

  з  2006  года:      

 будаўніцтва газонаў, умацаванне і задзярноўка схілаў і адхонаў

пасадка шматлетнікаў, кустарнікаў, дрэў, у тым ліку зімовая пасадка буйнамерных раслін з комам зямлі

догляд за зялёнымі насаджэннямі

 з  2007  года:        

валка дрэў, бяспечнае іх выдаленне ў нязручных абцяжараных умовах; фармовачная, шкілетная, аздараўляльная абрэзка

стрыжка хвойных і лістовых жывых агароджаў

догляд за пладовымі дрэвамі і кустарнікамі, догляд за садам на працягу сезона

  з  2008  года:

ландшафтнае праектаванне; трохвымернае праектаванне і візуалізацыя

праектаванне і стварэнне кветкавых кампазіцый, кампазіцый са шматлетнікаў, кустарнікау і буйнамерных раслін

праектаванне дарожна-сцежкавай сеткі

праектаванне сістэм ліўнеадвода, ландшафтнага асвятлення

складанне плана вышынь

Тапіярная стрыжка

  з  2009  года:

дэкаратыўнае брукаванне і абліцоўка натуральным каменем (пясчанік, галька)

праектаванне і будаўніцтва вадаёмаў: стаўкоў, ручаёў, каскадаў

усталёўка у вадаёмах сістэм цыркуляцыі, фільтрацыі, даліва вады (партнёр-кампанія Vodopady.by, абсталяванне кампаніі OASE)

усталёўка сістэм кіравання абсталяваннем вадаёма

усталёўка сістэм асвятлення вадаёма, у тым ліку падводнага

зварка і склейванне гідраізаляцыйных мембран

азеляненне вадаёмаў і берагавой зоны, пасадка водных раслін 

  з  2011  года:

праектаванне добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый гандлёвых цэнтраў і прамысловых аб’ектаў

работа са складаным рэльефам; падзяленне ўчасткаў на тэрасы

  з  2012  года:

усталёўка сістэм аўтаматычнага паліва (партнёр—кампанія УП АвтоПолив, абсталяванне кампаніі TORO)

усталёўка і аўтаматызацыя сістэм ландшафтнага асвятлення (грунтовыя, фасадныя свяцільні,баларды  і да т.п.) 

усталёўка сістэм паверхнявага ліўнеадвода (латкі) (партнёр—кампанія Standartpark)

  з  2014  года:

будаўніцтва функцыянальнага і дэкаратыўнага агарода

будаўніцтва «цёплых градаў»

усталёўка цяпліц, кампосцераў

усталёўка зборных металічных і наборных бетонных агароджаў градаў, выраб драўляных канструкцый

абсталяванне агарода сістэмай кропельнага паліва, сістэмай падагрэва вады; аўтаматызацыя паліва

пасадка агародных культур
 
Паглядзець цэны на нашы паслугі можна тут

 

 

 

 

                                                                                                                                                                                                                      admin  19.07.2016