Вадаёмы

Без перабольшвання, самы захапляючы аб’ект на вашым участку.

Да колеру і аб’ёма ён дадае гук. Цяжка знайсці гук больш прыемны і ўтульны, чым шум і журчанне вады.

Вадаём—асаблівы сусвет, асобная экасістэма.

 

                                     Наша кампанія стварае вадаёмы:

 стаўкі, плоскія і прыпаднятыя, мініацюрныя і буйныя

 дэкаратыўныя ручаі

 каскады

плоскія и прыродныя вадаспады

фантаны ручной работы і з гатовых наборных модуляў

 

   Акрамя таго, у нас можна замовіць паслугі:

па аднаўленню, рамонту и рэканструкцыі старога вадаёма

па ўсталяванню сістэм фільтрацыі, цыркуляцыі, аэрацыі, даліву 

па ўсталяванню сістэм дэкаратыўнага асвятлення вадаёма

па аўтаматызацыі сістэмы кіравання абсталявання вадаёма

па ачыстцы вадаёма

па азеляненню вадаёма і прыбярэжнай зоны

 

Стварэнне вадаёма пачынаецца з эскіза, ландшафтнага праектавання, тэхнічных чарцяжоў. Пасля абмеркавання і узгаднення з замоўцам усіх дэталяў распачынаем непасрэдна будаўніцтва вадаёма.

 

    Правільна пабудаваны водны аб’ект—сукупнасць інжынерных сістэм. Для таго, каб дарагі замоўца губляў на доглядза вадаёмам як мага менш свайго часу, мы ўсталёўваем:

 сістэмы хуткага зліву і напаўнення

 сістэму аховы ад перапаўнення вадаёма(напрыклад, падчас моцнага дажджу ці занадта багатага паліва прыбярэжных раслін) і ад змяншэння ўзроўня вады (напрыклад, падчас спякотнага надвор’я)

 надзейную і бясшумную сістэму цыркуляцыі вады

шматступенную сістэму фільтрацыі вады падчас цыркуляцыі(ультрафіялетавае абясшкоджванне, механічная і бактэрыяльная апрацоўка)

 сістэму фільтрацыі вады на паверхні вадаёма, убудаваную ці плаваючую

Важна! Калі вы плануеце зарыбіць свой вадаём, то павінны ўлічваць, што глыбіня стаўка павінна складаць не меней 1,50 м, а прадукцыйнасць сістэмы фільтрацыі вады павінна ўдвая перабольшваць разліковыя параметры.

   Для зручнасці кіраванне сістэмамі вадаёма можна аўтаматызаваць з дапамогай усталявання кантролера

     Для гідраізаляцыі вадаёма мы карыстаемся трыма асноўнымі відамі матэрыялаў:

 буцілкаучукавыя мембраны (даўгавечныя—да 50 год, вельмі трывалыя, магчыма падабраць аптымальную таўшчыню)—найлепшы матэрыял для стварэння ручаёў, вадаёмаў складанай формы 

арміраваны бетон з выкарыстаннем вадкага шкла (для стварэння воданепраніцальнага слою)—аптымальна для будаўніцтва купальных вадаёмаў

 напыляльнае гумавае пакрыццё (на аснове з геатэксцілю)—аптымальна для стварэння гідраізаляцыі без рубцоў і маршчын, магчымая афарбоўка пакрыцця)

 

  У якасці дэкаратыўных матэрыялаў для ложа вадаёма, лініі берага мы ивыкарыстоўваемспецыяльна апрацаванае дрэва. керамічную мазаіку або натуральны камень, які дазваляе вырашаць большасць праблем па аздабленні і надаць вадаёму больш натуральны выгляд.

  Ну а канчаткова ўпісаць вадаём у ландшафт, зрабіць яго часткай адзінай прасторы дапаможа азеляненне прыбярэжнай зоны. З задавальненнем рэкамендуем гадавальнік з цудоўным асартыментам водных і прыбярэжных раслін!

Дакладны кошт будаўніцтва вадаёма определяется после выполнения проектных работ

 

                                                                                                                                                                                                                   admin  02.08.2016