#лёгкіягорада

#лёгкіягорада

Рубрики :Артыкулы

Для таго, каб прыцягнуць больш увагі да праблем гарадской экалогіі і азелянення, наша каманда запускае хэштэг #лёгкіягорада і заклікае людзей, неабыякавых да стварэння і падтрымкі»зялёных» ініцыятыў у гарадах, карыстацца ім, каб аднадумцам было лягчэй знайсці адзін аднаго. 

Калі ў вас ёсць праект, што тычыцца добраўпарадкавання, азелянення тэрыторыі горада, тэмы гарадской экалогіі, або проста жаданне зрабіць гарады Беларусі больш утульнымі і блізкімі да прыроды—запрашаем ставіць хэштэг #лёгкіягорада да вашых публікацый у сацсетках або на сайтах. Дапамагайце зацікаўленым людзям знаходзіць адзін аднаго для сумеснай рэалізацыі  праектаў!